Беларускія сілавікі абяцаюць працяг рэпрэсій: генпракурор Швед хоча пакараць кожнага нязгоднага, кіраўнік КДБ Церцель хваліцца чысткамі. Міністр культуры Маркевіч патрабуе «пакаяння ад здраднікаў». Вайсковы ідэолаг абяцае «грызці» ворагаў. Дэпутат Ігар Марзалюк абараняе беларускую мову на СТБ і злуе праўладных блогераў.
У Расіі «пуцінг»: вялікі канцэрт у «Лужніках», прыехаў Пуцін. Украіна чакае пераломных баёў вясною. Прыгожын і вагнераўцы скардзяцца на недахоп боепрыпасаў. Байдэн у Варшаве згадаў пра Беларусь. Як ідэолагі са Жлобіна святкуюць 23 лютага?