Фота: тэлеграм-канал ГУБАЗіКа

Фота: тэлеграм-канал ГУБАЗіКа

СТА «Філіял» працуе ў Салігорску каля 30 гадоў. На будынку аўтасэрвісу — беларускамоўная шыльда. На відэа, выкладзеным сілавікамі, у СТА ўрываецца не менш за шэсць супрацоўнікаў САХР.

Мяркуючы па інфармацыі ГУБАЗіКа, на сэрвіс паскардзіўся нейкі прарасійскі актывіст, які паведаміў пра тое, што ў СТА ёсць беларуская і ўкраінская сімволіка.

Гэтую сімволіку знайшлі ў СТА. Фота: тэлеграм-канал сілавікоў

Гэтую сімволіку знайшлі ў СТА. Фота: тэлеграм-канал сілавікоў

Адзін з затрыманых супрацоўнікаў — 42-гадовы Анатоль Карповіч. Вядома, што мужчына мае малога сына. У яго знайшлі беларускую і ўкраінскую сімволіку, а на ягоным аўто была «Пагоня». Таксама, па звестках сілавікоў, ён меў дома кнігі па беларускай гісторыі.

Анатоль Карповіч. Фота: «УКантакце»

Анатоль Карповіч. Фота: «УКантакце»

Затрымалі таксама дырэктара СТА, імя якога невядомае. Што менавіта закідаюць супрацоўнікам сэрвісу і ці заведзеныя супраць іх крымінальныя справы, не паведамляецца.

Клас
3
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
84