Абдалкін сам апублікаваў ролік на асабістых старонках у сацсетках, адзначыўшы пры гэтым, што глядзеў пасланне на просьбу кіраўніцтва фракцыі КПРФ у абласной думе.

«Цалкам падтрымліваю, цалкам згодзен, выдатнае выступленне. Нічога падобнага я за апошнія 23 гады не чуў. Прыемна здзіўлены», — пракаментаваў дэпутат сваё відэа.

Кіраўніцтва КПРФ учынак свайго аднапартыйца не ўхваліла. Кіраўнік прэс-службы фракцыі КПРФ у Дзяржаўнай думе Аляксандр Юшчанка ахарактарызаваў учынак Абдалкіна як «глупства» і абвінаваціў яго ў жаданні «злавіць імгненную папулярнасць» у інтэрнэце. І паабяцаў, што гэта не застанецца без увагі. Тым больш што «крыві» Абдалкіна ўжо патрабуюць і набліжаныя да ўлады персанажы накшталт дэпутата ад «Адзінай Расіі» Аляксандра Хінштэйна.

Чытайце таксама:

«Гэта гістарычнае права Расіі — быць моцнай». Пуцін выступіў з пасланнем

Клас
25
Панылы сорам
0
Ха-ха
32
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1