Фота з інстаграма Аляксандра Івуліна

Фота з інстаграма Аляксандра Івуліна

Журналіст «Трыбуны» Аляксандр Івулін выйшаў з калоніі і пакінуў Беларусь.

«Усе гэтыя 624 дні, пакуль мы не бачыліся, вам было нашмат складаней, чым мне. Вас палохала невядомасць. Вы не ведалі, як я і што са мной. Не ведалі, як мне дапамагчы. Пры гэтым рабілі ўсё магчымае, каб па той бок плота мне жылося крыху прасцей. Рабілі так шмат, што я пакуль не магу ўсвядоміць увесь маштаб.

Соры, пішу гэты тэкст і проста трасуцца рукі, а да вачэй падступае кандэнсат. Гэта ўсё праз вас, неверагодныя беларусы!

Нізкі паклон усім і кожнаму за салідарнасць і падтрымку. Гэта вельмі каштоўна. Гэта не забываецца.

Зусім хутка ўбачымся і пагаманім.

Абняў усіх вас, мае харошыя», — напісаў журналіст у інстаграме.

Аўтар канала «ЧестнОК» і футбаліст «Крумкачоў» знаходзіўся за кратамі з 3 чэрвеня 2021-га. 19 студзеня 2022-га суд даў Івуліну два гады калоніі за ўдзел у мірных пратэстах. Ён поўнасцю адбыў тэрмін.

Саша Івулін стаў самым сэксуальным мужчынам Беларусі — 2022

Клас
62
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
0