Фота: Lietuvos Respublikos muitinė

Фота: Lietuvos Respublikos muitinė

Мужчына з грамадзянствам Расіі спрабаваў перасячы беларуска-літоўскую мяжу на легкавым аўтамабілі. Мытнікам ён паведаміў, што яму няма чаго дэклараваць, аднак супрацоўнікі вырашылі ўсё адно праверыць транспарт.

Падчас агляду машыны ў ёй знайшлі сем старадаўніх абразоў, кошт якіх ацанілі ў 534 еўра. Штраф, які пагражае парушальніку, куды большы — ад 1820 да 4000 еўра.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0