Борыс Джонсан у Кіеве 23 лютага 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

Борыс Джонсан у Кіеве 23 лютага 2023 года. Фота: Ukrainian Presidential Press Office via AP

«Выдатная думка.

Я павінен абвясціць, што ёсць такая задума. […] Я разглядаю сябе як кандыдата. Гэта вельмі добрая пасада, важная»,

— сказаў Джонсан, адказваючы на пытанне журналістаў пра свае перспектывы ўзначаліць альянс.

«Цяпер НАТА моцны як ніколі», — адзначыў былы брытанскі прэм'ер.

Мандат цяперашняга генеральнага сакратара НАТА, нарвежца Енса Столтэнберга, заканчваецца ў кастрычніку. Казалі, што ён можа быць працягнуты, але нядаўна сам Столтэнберг заявіў, што не збіраецца заставацца на гэтай пасадзе.

Сярод кандыдатаў на пасаду раней называліся прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс і міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес.

Клас
13
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0