Блогер «Трынаццаты» і генерал Марзоеў. Фота: тэлеграм-канал «Тринадцатый»

Блогер «Трынаццаты» і генерал Марзоеў. Фота: тэлеграм-канал «Тринадцатый»

«Трынаццаты» мае багаты ваенны досвед: ён удзельнічаў у кампаніі 2014 года, у вайне супраць Украіны з першага дня. У блогера звыш 86 тысяч падпісчыкаў у тэлеграме.

Генерал Марзоеў таксама мае вялікі ваенны досвед. Ён удзельнік дзвюх чачэнскіх войнаў, вайны ў Грузіі. У 2021 годзе Марзоеў быў прызначаны камандзірам 22-га армейскага корпуса, які размешчаны на тэрыторыі Крыма. 7 снежня 2022 года ўказам прэзідэнта Расіі яму было прысвоена званне генерал-лейтэнант.

Ваенны блогер абвінавачвае генерала ў бяздарным камандаванні. 22-і армейскі корпус, якім камандуе генерал, у першыя дні вайны страціў каля паўтары тысячы байцоў, піша «Трынаццаты». Ад 126-й брыгады берагавой аховы, якая ўваходзіць у склад корпуса, засталася, па словах блогера, у лепшым выпадку чацвёртая частка.

Франтавік ускладае на генерала адказнасць за правал аперацыі па захопе аэрапорта ў Мікалаеве, страту вайсковай тэхнікі ў выніку ракетных удараў украінцаў па аэрадроме ў Чарнабаеўцы, разгром як мінімум трох калон жывой сілы.

На гэтым абвінавачванні не заканчваюцца.

Па меркаванні блогера, генерал Марзоеў вінаваты ў тым, што хоць і ведаў пра арганізаваны адыход расійскіх вайскоўцаў з Херсона, не арганізаваў падрыхтоўку абароны астравоў на Дняпры, у выніку чаго «адзін толькі Пацёмкін востраў чаго каштуе, колькі там хлопцаў з 126, 127 і 25 загінула».

Загінулых там генерал лічыць «зніклымі без звестак», сцвярджае вайсковец.

Больш за ўсё «Трынаццатага» дзівіць, што «ніводнага адказнага за той п…ц, што адбываецца, не тое што не пакаралі, а больш за тое, павысілі!».

«Трынаццаты» патрабуе трыбунала над генералам Марзоевым.

Раней гучныя канфлікты мелі месца паміж вагнераўцамі і Міністэрствам абароны, а часці, укамплектаваныя ў Татарстане і Тыве, адмовіліся ўдзельнічаць у наступе пад Вуглядарам і дабіліся адводу.

Чытайце таксама:

«Вы там …анулись …яди кремлевские?» Расійскіх блогераў і ваенкараў парвала ад навіны пра перамір’е

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
75
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
7