Фота: AP Photo/Andrew Harnik

Фота: AP Photo/Andrew Harnik

Пад абмежаванні трапілі 22 грамадзяна Расіі і 83 расійскія кампаніі, а таксама больш за 30 кампаній з трэціх краін, якія дапамагаюць Расіі абыходзіць санкцыі.

Сярод асоб, якія патрапілі пад амерыканскія санкцыі, — расійскія міністр энергетыкі, міністр працы і сацабароны, міністр культуры, міністр спорту, кіраўнік МНС і некаторыя кіраўнікі рэгіёнаў.

Таксама ў спіс патрапілі віцэ-прэм’ерка Таццяна Голікава, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Магамедсалам Магамедаў і вядучая тэлеканала «Россия 1» Вольга Скабеева.

Акрамя гэтага, уведзеныя візавыя абмежаванні ў дачыненні да 1219 прадстаўнікоў расійскіх Узброеных сіл.

Сярод кампаній, якія трапілі пад санкцыі, — Маскоўскі крэдытны банк, МТС Банк, Банк Санкт-Пецярбург, банк «Прымор'е», СДМ-Банк, Уральскі банк рэканструкцыі і развіцця, Уралсіб, ПВК «Рэдут». Уключаны ў гэты спіс і тэхнапарк «Сколкава».

Акрамя расійскіх кампаній, пад абмежаванні ў новым пакеце санкцый трапіла больш за 30 кампаній з трэціх краін, якія дапамагалі Расіі абыходзіць санкцыі, у тым ліку з незаконным абаротам зброі і незаконным фінансаваннем. Гэта арганізацыі са Швейцарыі, Балгарыі, Мальты і Кіпра.

Таксама з 10 сакавіка 2023 года ЗША ўводзяць 200% пошліну на імпарт алюмінію і алюмініевых прадуктаў з Расіі.

Еўрасаюз да гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну таксама хацеў увесці новыя санкцыі, але не паспеў іх узгадніць.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Літвы: Літоўскія кампаніі, у дварах якіх лунаюць украінскія сцягі, могуць адначасова дапамагаць Лукашэнку

Ёзвяк: За вывад беларускага калію з-пад санкцый выступаюць Партугалія, Бельгія, Нідэрланды і Францыя

«У санкцый не мусіць быць шчылін». Ціханоўская прапанавала ЕС стварыць адпаведную працоўную групу

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0