«Нейтральны сцяг, нейкія яшчэ дадатковыя ўмовы. На ваш погляд, што наогул з гэтага для нас прымальна?» — задалі яму пытанне.

«Для нас непрымальна не ўсё. Але, зноў жа, уважліва сачыце: маскі скінутыя. МАК, Бах казалі аб тым, што мы можам. Калі можам — прымайце рашэнне, — сказаў Лукашэнка. — Рэч сёння не ў сімвалах, не ў сцягах, не ў гімнах. Гэта важна. Рэч у хлопцах, якія прысвяцілі сваё жыццё спорту. Яны ж калечаць лёсы людзей. І Бах — ён жа вялікі спартовец. Ён што, не разумее, што значыць пазбавіць спартсмена ўдзелу? Прытым ні за што. На роўным месцы. Яны бандыты, яны дзесьці ваявалі? Яны выходзілі на плошчу і крычалі: «Давай вайну, давай забівай»? Яны ж гэтага не рабілі. Пры чым тут яны?»

Больш за 30 краін выступае супраць таго, каб спартоўцы краіны-агрэсаркі Расіі і краіны-суагрэсаркі Беларусі ўдзельнічалі ў Алімпіядзе-2024. Міжнародны алімпійскі камітэт прапануе, каб спартоўцы з Расіі і Беларусі ўдзельнічалі, але пад нейтральным сцягам.

У Беларусі спорт выкарыстоўваецца для прапаганды рэжыму, спартоўцаў, якія адмаўляюцца выступаць у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, рэпрэсуюць. Сам Лукашэнка ў парушэнне алімпійскіх нормаў да 2021 года ўзначальваў Нацыянальны алімпійскі камітэт. На гэтай пасадзе яго змяніў яго старэйшы сын Віктар.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
21