Калаж тэлеграм-канала @viasna96

Калаж тэлеграм-канала @viasna96

Суд над Уладзімірам і Дзмітрыем Каракінымі з гурта Litesound, а таксама іх бацькамі Юрыем і Вольгай прызначаны на 10 сакавіка.

Пра гэта паведамляе @by_culture.

Сям'ю Каракіных абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў).

Працэс пачнецца ў 10:30 у судзе Савецкага раёна Мінска. Весці яго будзе Вольга Емяльянчанка.

Гурт Litesound рэпрэзентаваў Беларусь на Еўрабачанні ў 2012 годзе, прычым, каб прабіцца туды, выкрыў фальсіфікацыю вынікаў адбору на карысць лукашэнкаўскай фаварыткі Алены Ланской. У 2020 годзе спевакі бралі ўдзел у руху за свабодныя выбары, іх арыштавалі за гэта праз два гады.

З 2020 года ў Беларусі адбылося каля 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў. Заведзена каля 12 тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў, па якіх праходзяць дзясяткі тысяч людзей. Вялікая колькасць людзей вымушаная была пакінуць краіну, ратуючыся ад рэпрэсій.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
72