Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

У праекце пастановы прапануецца тым стаматалогіям, якія размяшчаюцца ў жылых дамах, забараніць выкарыстанне дэнтальных рэнтгенаўскіх апаратаў, у тым ліку ортапантамографаў і апаратаў панарамнай рэнтгенаграфіі.

У дакуменце прапануецца прапісаць, што такія прылады могуць размяшчаць толькі:

  • у рэнтгенаўскім аддзяленні (кабінеце) арганізацыі аховы здароўя, размешчаным у асобным будынку;
  • у грамадскім будынку;
  • у прыбудове да жылога дома;
  • ва ўбудаваным ці прыбудаваным памяшканні жылога будынка, калі сумежныя па вертыкалі і гарызанталі памяшканні не з'яўляюцца жылымі.

Падчас абмеркавання праекта многія прапанавалі вызваліць ад выканання новых патрабаванняў стаматалогіі, якія ўжо працуюць, бо яны прайшлі ўсе неабходныя праектныя і дазвольныя інстанцыі, закупілі абсталяванне і ўзгаднілі яго.

Таксама прапаноўвалася ўвесці гэтую забарону толькі для апаратаў, якія працуюць на рэнтгенаўскай плёнцы. Тлумачыцца гэта тым, што сучасныя прылады выпраменьваюць нагрузку, якая не перавышае ўзроўню фону.

Чытайце таксама:

Канец мамаграфіі? Выпрабоўваюць тэст на рак грудзей па поце

«На пацыента са столі зваліўся прусак». Беларуска адпрацавала размеркаванне стаматолагам і шчыра расказвае, як гэта

ЛСД, псілацыбін і экстазі ў аптэках: як навукоўцы даследуюць псіхадэлікі, каб стварыць новыя лекі

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5