З Беларусі выправіўся вайсковы эшалон з навучанымі расійскімі «мобікамі»
Вайсковы эшалон з вайсковай тэхнікай і навучаным у Беларусі кантынгентам Узброеных сіл РФ адправіўся са станцыі Слонім на станцыю Мацвееў Курган у Растоўскай вобласці Расіі, паведамляе Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў.
Вайсковы эшалон №962 адправіўся са Слоніма на поўдзень Расіі 25 лютага. У яго складзе знаходзіцца 51 вагон, з іх:
- 5 пасажырскіх вагонаў (у іх можа змясціцца каля 250 чалавек);
- 3 крытыя вагоны (з рыштункам);
- 43 вагоны-платформы з вайсковай тэхнікай.
Разліковая дата прыбыцця на станцыю прызначэння — 4 сакавіка.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ