Фота: старонка ў інстаграме Максіма Харошына

Фота: старонка ў інстаграме Максіма Харошына

Максім Харошын займаецца фларыстыкай больш за 8 гадоў. У кветкавы бізнэс ён перайшоў з рэстараннай сферы — гэтаму бізнэсу ён аддаў 14 гадоў.

Пасля пераезду ў Вільню Харошын адкрыў там кветкавую краму. А пазней адкрыў іх і ў іншых еўрапейскіх гарадах — Варшаве і Рызе.

У інстаграме ён расказаў, што вырашыў аб'яднацца з іншымі бізнэсоўцамі і стаць арганізатарам першых беларускіх бізнэс-бранчаў у Вільні.

«Гэта класны фармат камунікацыі, дзе ў свой выхадны мы ў нязмушанай атмасферы за сняданкам і келіхам ігрыстага падзелімся сваім досведам, раскажам спецыфіку анлайн– і афлайн-бізнэсу», — паведаміў ён у сторыз.

Такія сняданкі з рознымі спікерамі плануюць арганізоўваць па некалькі разоў на месяц. Спікерамі будуць дызайнеры, айцішнікі, блогеры, артысты, прадпрымальнікі.

У Вільні яны стартуюць з сакавіка. А з красавіка такі фармат абяцаюць і ў Варшаве.

Максім Харошын з'ехаў з Беларусі пасля таго, як быў збіты сілавікамі. 13 кастрычніка 2020 года ў Мінску яго жорстка затрымалі, а з РУУС павезлі на хуткай у бальніцу.

Клас
35
Панылы сорам
1
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0