Беларусь

Пасля сплаты падаткаў сярэднестатыстычны беларус за студзень атрымаў на рукі 1 449 рублёў, што каля 518 даляраў, або каля 485 еўра.

Дзесяць гадоў таму, у студзені 2013 года, беларусы ў сярэднім атрымлівалі па 435 даляраў на рукі. Такім чынам, у даляравым эквіваленце заробкі беларусаў за апошнія дзесяць гадоў выраслі прыблізна на 19%. Інфляцыя самога даляра за гэты перыяд склала амаль 30%. 

Адзначым, што ў ліпені 2014 года сярэднестатыстычны беларус атрымліваў ужо каля 540 даляраў на рукі. Гэты рэкорд 2014 года ўдалося пабіць толькі ў снежні 2022 года, калі беларусы атрымалі ў сярэднім 1647 рублёў на рукі. З улікам значных курсавых ваганняў, гэта было каля 635 даляраў ЗША.

Літва

Сярэдні заробак на рукі ў Літве складае 1153 еўра, ці каля 1225 даляраў ЗША. Дзесяць гадоў таму сярэдні заробак у Літве раўняўся 530 еўра, ці каля 715 даляраў па тагачасным курсе. Такім чынам, за апошнія 10 гадоў сярэднія заробкі ў Літве выраслі болей, чым на 70% у даляравым эквіваленце і амаль на 120% у еўра. 

Польшча

Сярэдні заробак на рукі ў Польшчы па выніках студзеня 2023 года склаў 5038 злотых, ці каля 1120 даляраў ЗША, або каля 1055 еўра. 

У пачатку 2013 года сярэднестатыстычны паляк атрымліваў чыстымі ў месяц 2730 злотых, што па тагачасным курсе раўнялася 840 далярам, або каля 615 еўра. Такім чынам, за 10 гадоў сярэднія заробкі ў Польшчы выраслі амаль на 35% у даляравым вымярэнні і амаль на 75% у еўра.

Чытайце таксама: 

Даляр вярнуўся да адзнакі 2,80 рубля 

ЕС працягнуў санкцыі ў дачыненні да Беларусі на год

Клас
27
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
15
Абуральна
5