Адзначаецца, што 52-гадовы пасажыр рэйсавага аўтобуса Варшава — Беласток — Гродна памёр каля 2 гадзін ночы.

«Стан здароўя мужчыны рэзка пагоршыўся падчас паездкі. На жаль, дапамагчы было ўжо немагчыма», — гаворыцца ў паведамленні.

Пачата дасудовае расследаванне для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці.

«Мы пачулі, як гэты мужчына пачаў хрыпець. Гук быў дзіўны. Вырашылі яго праверыць. Яму было дрэнна. Мужчыну пачалі рабіць «рэанімацыю» спачатку пасажыры маршруткі, як ім сказалі лекары праз тэлефон. Таму доўга літоўскія медыкі яшчэ спрабавалі дапамагчы. Не дапамагло», — расказала АўтаГродна відач

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
18
Абуральна
0