Галоўнакамандуючы запэўнівае, што «гэта плошча — як тэрыторыя Адэскай і Харкаўскай абласцей разам узятых», хоць насамрэч плошча кожнай з гэтых дзвюх абласцей перавышае 30 тыс. кв. км.

«У першыя дні шырокамаштабнага ўварвання мы бачылі расійскіх захопнікаў няўзброеным вокам у моры недалёка ад Адэсы, — нагадаў віцэ-адмірал, — а цяпер яны ўжо не падыходзяць да кантраляваных намі берагоў».

Усяго ж, па словах Неіжпапы, у Чорным моры Украіне належыць «больш за 70 тысяч квадратных кіламетраў», гэта значыць, у вызваленні мае патрэбу тэрыторыя, якая ў два з нечым разы перавышае па плошчы «шэрую зону».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0