У інтэрнэце распаўсюджваюцца арыенціроўкі на Швеца Мікалая Уладзіміравіча 1993 года нараджэння, якія нібыта рассылаюцца па райаддзелах МУС і нават па аддзелах МНС. 

Фота з арыенціроўкі. Здымак чытача «Зеркала»

Фота з арыенціроўкі. Здымак чытача «Зеркала»

У аддзеле ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама журналістцы «Зеркала», якая патэлефанавала туды як звычайная грамадзянка, пацвердзілі, што падобнага чалавека сапраўды шукаюць.

У той жа час канал «МотолькоПомоги» звяртае ўвагу, што да арыенціроўкі, якую ўвесь дзень раскідваюць па чатах, ёсць шэраг пытанняў. У розных чатах і каналах можна знайсці мінімум 5—6 версій яе.

«Калі гэта сапраўды рэальная папера на вышук мужчыны, які «здзейсніў асабліва цяжкае злачынства ў г. п. Мачулішчы», то чаму даныя розныя? У адной паказаны колер машыны, у другога — няма, у трэцяй «вызначаецца». І колькасць знакаў у нумары аўто ў розных арыенціроўках то 7 (5 КС 5513), то 8 (5 КСТ 5513)? Але галоўнае, што кідаецца ў вочы, нейкі Мікалай адразу аказаўся «выхадцам з Крыма», — адзначае «МотолькоПомоги».

У кожным разе, «гэта не наш чалавек», — сказаў кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў «Нашай Ніве».

Лукашэнкаўскія СМІ, прапагандысты і сам ён дагэтуль ніяк не пракаментавалі інфармацыю пра выбухі на аэрадроме ў Мачулішчах — адказнасць за іх узяла ініцыятыва беларускіх сілавікоў супраць дыктатуры «Байпол». «Байпол» сцвярджае, што беларускія падпольшчыкі вывелі з ладу мегакаштоўны самалёт далёкай разведкі коштам 330 мільёнаў даляраў.

Чытайце таксама:

«Жэстачайшай дысцыпліны!» Лукашэнка адчытаў кіраўніцтва сілавога блоку. Хрэнін сядзеў як мыла з'еўшы

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах можа быць сур'ёзна пашкоджаны — пра гэта сведчыць адна дэталь

У Крамлі адмовіліся каментаваць атаку на расійскі самалёт у Беларусі

«Самым складаным была эвакуацыя». Азараў пра падрабязнасці падрыву расійскага самалёта ў Мачулішчах

У розных раёнах краіны з раніцы стаяць пасты ДАІ, правяраюць машыны

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?