Імёны новых палітвязняў — Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач, Андрэй Ярэмчык, Уладзімір Буцькавец, Аляксандр Сумар, Дзмітрый Сцяпанаў, Юрый Самсонаў, Яўген Глушкоў, Уладзіслаў Яцэнка.

Бурло, Галавач і Ярэмчык — музыкі гурта Tor Band з Рагачова.

Хто іншыя палітвязні і ў чым яны абвінавачваюцца — чытайце тут.

Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1452 чалавек. Апошнім часам яна не асабліва мяняецца, але не таму, што накал рэпрэсій у Беларусі спадае, — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны. 

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1