Такі прысуд вынес суддзя Андрэй Бачыла па прапанове пракурора Іллі Гузарэвіча, нягледзячы на тое, што Мікалай Клімовіч мае інваліднасць II групы па сэрцы. Мужчыну арыштавалі ў зале суда, бо да прысуду ён быў на волі.

Нядаўна Мікалая Клімовіча ўжо судзілі за падобныя дзеянні, але па адміністрацыйнай справе паводле арт. 19.10 КаАП. За тое, што ў сацыяльнай сетцы аднакласнікі ён паставіў рэкцыю «смешна» пад карыкатурай на Уладзіміра Пуціна, намаляванага ў нацысцкай форме. Суддзя Андрэй Бачыла прызнаў блогера вінаватым у распаўсюджванні нацысцкай сімволікі і прызначыў яму штраф у памеры 111 рублёў.

Увагу сілавікоў Мікалай Клімовіч прыцягнуў у снежні мінулага года. Тады яго затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. За кратамі блогер адсядзеў трое сутак, пасля яму стала дрэнна з сэрцам, бо ён мае інваліднасць. Міліцыянты перадалі яго лекарам на лячэнне і вызвалілі да суда.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?