У розных варыянтах прысутнічала апісанне аўтамабіля, на якім з'ехаў нібыта падазраваны. Там жа быў паказаны і рэгістрацыйны нумар аўто, які пісалі то 7-ю (5 КС 5513), то 8-ю сімваламі (5 КСТ 5513).

Па-першае, нескладана было зразумець, што гаворка ідзе пра транзітныя нумары. Motolko.help удалося знайсці менавіта гэтую машыну.

Гэта Daewoo Nubira J100 сіняга колеру 1997 года выпуску, пярэднепрывадны седан на механіцы з рэгістрацыйным транзітным нумарам 5 КС 5513 — менавіта гэты аўтамабіль цяпер шукаюць сілавікі па ўсёй краіне.

Аўтамабіль быў выстаўлены на продаж 15 лютага ў Мінску. Па стане на другую палову 25 лютага ўжо быў прададзены. Кошт складаў 3369 рублёў (≈$1200).

На адным з фота ў адлюстраванні аўто можна заўважыць яго прадаўца. Motolko.help схаваў твар мужчыны, каб не падвяргаць яго дадатковай рызыцы. Па тых жа меркаваннях не паказвацца спасылка на аб'яву.

Клас
6
Панылы сорам
12
Ха-ха
26
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
8