Аляксандр Матоўнікаў з Уладзімірам Пуціным

Аляксандр Матоўнікаў з Уладзімірам Пуціным

Напярэдадні ў сеціве з'явілася відэа, на якім Аляксандр Матоўнікаў танчыць эратычны танец. Адбылося гэта праз дзень пасля таго, як на аэрадроме ў Мачулішчах адбылася дыверсія супраць расійскага вайсковага самалёта.

На гэтым хакеры не спыніліся і злілі ліставанне генерала з нібыта «палюбоўнікам». Кадрамі перапіскі падзяліліся аўтары тэлеграм-канала «Шукай сваіх».

Новы кампрамат на намесніка кіраўніка Сухапутных войскаў РФ з'явіўся праз усяго пару гадзін пасля рэзананснага відэа. І гэта выглядае ўжо на свядомую кампанію супраць генерала, пакуль толькі незразумела, кім арганізаваную.

Крыніца паведамляе, што перапіску з «палюбоўнікам» Матоўнікаў вёў на сваёй старонцы ў інстаграме. Яна датуецца 14 лютага — Днём святога Валянціна. Хоць нельга выключаць, што старонку генерала проста ўзламалі.

Пазней у расійскіх шавіністычных тэлеграм-каналах з'явіліся публікацыі, што пікантнае відэа з генералам праўдзівае, але танцаваў ён для жонкі і ёй высылаў відэа.

«Акрамя Зоркі Героя Расеі, у генерала Матоўнікава яшчэ шмат баявых і дзяржаўных узнагарод. Ёсць павага падначаленых і мэта. А гэтага больш чым дастаткова для генерала ваюючай арміі. Нават калі ён часам успамінае пра сваю сям'ю і здымае пікантныя відэа для сваёй жонкі. Кожны мае права на асабістае жыццё і таямніцу перапіскі», — піша канал Рыбар.

Аляксандр Матоўнікаў нарадзіўся ў 1965 годзе ў Маскве. З 2020 года ён намеснік начальніка Сухапутных войскаў РФ, а цяпер узначальвае расійскія войскі на тэрыторыі Беларусі. Быў двойчы жанаты, і ў яго трое дзяцей. Некаторы час жыў у доме Ахмата Кадырава, а цяпер цесна сябруе з Рамзанам.

Клас
11
Панылы сорам
15
Ха-ха
188
Ого
6
Сумна
4
Абуральна
19