Фота: Olivier Matthys / AP 

Фота: Olivier Matthys / AP 

«Я запрасіў прэзідэнта Зяленскага ўзяць удзел у саміце НАТА ў Вільні. Я цвёрда веру, што гэта будзе моцным знакам нашай салідарнасці, падтрымкі, якую саюзнікі аказваюць Украіне, і я спадзяюся, што спадар Зяленскі зможа прысутнічаць. Вядома, гэта будзе залежаць ад сітуацыі ва Украіне, якая ўсё яшчэ знаходзіцца ў стане вайны», — адзначыў генеральны сакратар.

Амбасадар Украіны ў Літве Пётр Бешта ў лютым заяўляў, што прэзідэнт Зяленскі плануе асабіста наведаць саміт НАТА ў Вільні, але Украіна чакае запрашэння.

З пачатку расійскага ўварвання 24 лютага 2022 года Зяленскі наведаў ЗША, Вялікабрытанію, Францыю і Бельгію.

30 верасня 2022 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абʼявіў аб падпісанні Украінай заяўкі на паскоранае ўступленне ў НАТА.

Расійскае ўварванне прывяло да росту еўраатлантычных настрояў украінцаў да рэкордных паказчыкаў — 86% украінцаў выступаюць за далучэнне да Альянсу.

Клас
8
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0