Нафтаправод «Дружба» ў Польшчы. Фота: Sven Kaestner, File / AP
Сярэдняя цана нафты за два месяцы 2023 года склала 49,52 даляра за бараль, што на 44,3% менш, чым летась яшчэ ў даваенныя месяцы.
У лютым сярэдні кошт бараля Urals знізіўся ў 1,86 раза ў параўнанні з лютым мінулага года і склаў 49,56 даляра за бараль.
Нафтагазавыя даходы Расіі ў студзені ўпалі амаль на 40% у параўнанні з даваенным часам.
Са снежня ЕС і краіны G7 увялі столь цэн для расійскай нафты.
«Мы чакаем, што зніжэнне даходаў [Расіі] ад нафты і газу будзе больш рэзкім у найбліжэйшыя месяцы. І яшчэ больш рэзкім у сярэднетэрміновай перспектыве з-за адсутнасці доступу да тэхналогій і інвестыцый», — сказаў выканаўчы дырэктар МЭА Біроль.





