Па даных СК, 28 лютага, «паддаўшыся заклікам, апублікаваным у сацыяльных сетках», каля гандлёвага цэнтра «Сакрэт» у Гомелі сабраліся 200 маладых чалавек ва ўзросце ад 13 да 21 года розных моладзевых субкультур, у тым ліку «ПВК Родан».
СК піша, што масавае мерапрыемства было незаконным. Былі затрыманыя 200 чалавек, 183 з іх непаўналетнія.
Распачата крымінальная справа па арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Цяпер СК шукае арганізатараў масавага збору.
Чытайце таксама:
У Гомелі жорстка затрымліваюць непаўналетніх з «ПВК Родан»
«ПВК Родан» ужо ў Мінску. Плануюць сустрэчу на Каменнай Горцы
У Гомелі і Магілёве аднамомантна з’явіліся паблікі небяспечнай моладзевай субкультуры «ПВК Родан»





