Раней Уладзіміра Кадарыя звалі Андрэем Кавалёвым і ён быў грамадзянінам Беларусі. У 2017 годзе ён, аднак, атрымаў статус уцекача ва Украіне, змяніў грамадзянства на ўкраінскае і памяняў імя. Аднак прэтэнзіі да яго з боку лукашэнкаўскага рэжыму засталіся.
З СІЗА Кадарыя звярнуўся па атрыманне статусу бежанца і атрымаў адпаведнае пасведчанне 9 снежня. Аднак ужо праз тры дні суд Бішкека вынес рашэнне аб яго экстрадыцыі. Адвакаты аспрэчылі гэтае рашэнне, але 15 лютага Бішкекскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне першай інстанцыі.
Цяпер Уладзімір Кадарыя звярнуўся да прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з просьбай не экстрадзіраваць яго. Прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека па Цэнтральнай Азіі Фабіа Піяна і прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў Ханс Фрыдрых Шодэр таксама звярнуліся да генпракурора Кыргызстана з просьбай адклікаць рашэнне аб экстрадыцыі.
Чытайце таксама:
Былога беларускага палітвязня хочуць дэпартаваць з Украіны





