Падчас апытанняў большасць падлеткаў сказала, што яны прыйшлі на сустрэчу проста з цікавасці: хтосьці хацеў паглядзець, што будзе, а некаторыя збіраліся зняць відэа для сацсетак.
28 лютага ў Гомелі міліцыя затрымала 200 чалавек, якія прыйшлі на анансаваную ў сацсетках сустрэчу прыхільнікаў субкультуры «ПВК Родан». 183 чалавекі аказаліся непаўналетнімі.
Па выніках учарашніх падзей Следчы камітэт распачаў крымінальную справу паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).





