Вольга Бондарава вядомая сваім несупынным змаганнем з беларускай культурай і мовай, дзеячамі беларускага адраджэння. Гэтым разам яна сцвярджае, што бюст беларускай паэтцы быў усталяваны дваццаць гадоў на тэрыторыі Зэльвенскай царквы без дазволу мясцовых уладаў.

Між тым, як сцвярджае Бондарава ў лісце, адрасаваным кіраўніку адміністрацыі Лукашэнкі Ігару Сергеенку, помнік «адным сваім выглядам прыносіць невыносныя пакуты ветэранам ВАВ», «ганьбуе чыстае імя Беларускай праваслаўнай царквы». 

Свецкія зэльвенскія начальнікі згоду на знос помніка ўжо нібыта далі, але так як у 2003 годзе помнік асвяціў сам тагачасны мітрапаліт Філарэт, трэба яшчэ, каб пад Бондараву прагнулася і Царква. Прарасійская актывістка ўжо накіравала зварот на імя мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з просьбай даць згоду Праваслаўнай царквы на ліквідацыю помніка Ларысе Геніюш. Веніямін перанакіраваў яго згодна «прыналежнасці» ў Гродзенскую епархію БПЦ, а тая ўжо будзе нібыта вырашаць.

Між тым кіпучая дзейнасць Бондаравай апошнім часам не падабаецца нават некаторым іншым праўладным прапагандыстам, якія лічаць, што ў сваёй нянавісці да беларушчыны ў любых яе праявах яна перагінае палку і больш шкодзіць, чым прыносіць карысці. 

Чытайце таксама:

«Настолькі забранзавеў». Бондарава напісала ў пракуратуру на Марзалюка 

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Клас
4
Панылы сорам
13
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
121