Фота: тэлеграм-канал Мінгарвыканкама
Паводле новай канцэпцыі, «Перамога» стане сапраўдным мультыплексам з пяццю заламі, якія змогуць прыняць да 400 чалавек.
Па словах дырэктара КУП «Мінская спадчына» Аляксандра Кохана, вонкава кінатэатр амаль не зменіцца і захавае сваю назву.
«Гэта знакавы аб'ект для горада, помнік архітэктуры, пабудаваны каля 100 гадоў таму. Першапачаткова гэта быў клуб «Харчавік». Новую функцыю і знакавую назву «Перамога» аб'ект атрымаў пазней. Гэтая назва будзе захаваная.
Кінатэатр па сучасных тэндэнцыях кінаіндустрыі стане мультыплексам, але разам з тым захавае сваё гістарычнае аблічча. Вонкава ён практычна не зменіцца.
Цяпер будаўнічая гатоўнасць аб'екта — больш за 50%, выкананыя асноўныя работы па ўзмацненні падмуркаў, сцен, па канструктыўных элементах», — сказаў чыноўнік.
Будаўнічыя працэсы на аб'екце пачаліся ў лютым 2022 года.





