Прапаганда вырашыла паказаць, што з А-50 «усё ў парадку», і спецыяльна зняла відэа ў прыцемках, дзе не бачныя дэталі, на трэці дзень пасля інцыдэнту.

«Беларускі Гаюн» не аспрэчвае, што відэа знята сёння ў раёне 20:00 па Мінску, гэта, мяркуючы па ўмовах надвор'я, выглядае праўдзівым. Але пры гэтым:

1. Відэа з бортам знятае ў прыцемках на чацвёрты дзень пасля інцыдэнту ў Мачулішчах. На кадрах паказана выключна руленне ДРЛА, што не з'яўляецца доказам таго, што ў самалёта не пашкоджаная круцельная антэна радарнага комплексу «Чмель», і нават таго, што самалёт можа лётаць.

2. Нам старанна паказваюць бартавыя нумары (хоць да гэтага заўсёды старанна замазвалі). Верагодна, каб падкрэсліць сваю «рацыю».

3. Усе ракурсы здымкі толькі знізу і збоку, што не дазваляе разгледзець яго зверху ў дэталях

(кажучы пра тыя месцы, якія маглі быць пашкоджаныя і на якіх раней рабіўся акцэнт тым, хто меў нейкае дачыненне да дыверсіі).

4. Параўноўваючы кадры 1 сакавіка з кадрамі 29 студзеня, відаць, што «талерка» выглядае інакш. Папярэднія драпіны не бачныя, затое відаць вялікая чорная пляма.

Вядома, што 26 лютага, акурат у дзень інцыдэнту, у Мачулішчы прыляцела брыгада рамонтнікаў з расійскага Іванава. Не выключана, што ў гэтыя дні мог праходзіць спешны першасны рамонт. А калі так, то ўсе чатыры дні самалёт хутка падлатвалі і падфарбоўвалі, каб паказаць, што «з ім усё ў парадку».

Сёння самалёт, як сцвярджае «Беларускі Гаюн», нікуды не лётаў, а ў Мачулішчах з абеду і да позняга вечара праходзяць планавыя трэніровачныя палёты авіяцыі ВПС Беларусі.

Чытайце таксама:

«Байпол» расказаў, чым падрывалі самалёт у Мачулішчах і што ў ім можа быць пашкоджана

Клас
16
Панылы сорам
18
Ха-ха
184
Ого
8
Сумна
4
Абуральна
16