Квартал у межах вуліц Куйбышава, Кісялёва і Чычэрына мяняўся так, як гэта прыдумалі ў Zrobym architects. Трэба разумець, што рэканструкцыя часта даецца больш складана, чым будаўніцтва з чыстага ліста. Таму хуткага выніку чакаць не даводзіцца: на адно абследаванне канструкцый колькі часу спатрэбіцца. Але першыя вынікі ўжо бачныя.
Так, напрыклад, адзін з завадскіх будынкаў выглядаў летам 2020-га.
А так гэты ж будынак выглядае сёння.
У мінулым годзе на абноўленыя плошчы засялілася айцішная кампанія RocketData, ацаніўшы не толькі лакацыю, але і завадскую «спадчыну»: вялікія вокны, высокія столі, цёплыя чыгунныя батарэі.
— Па-першае, цяпер мы знаходзімся ў цэнтры горада — супрацоўнікам зручна дабірацца на любым грамадскім транспарце, а таксама на аўто. Па-другое, побач ёсць прадуктовыя магазіны і кафэ, што вырашае пытанні з харчаваннем. Па-трэцяе, мы знаходзімся ў Асмолаўцы — адным з самых атмасферных раёнаў Мінска, — распавяла HR Business Partner RocketData Дзіна Шабалдаева.





