Скрыншот відэа «Ток»

Скрыншот відэа «Ток»

Ці мог быць Ціханоўскі праектам Крамля, як часта кажуць яго праціўнікі? 

«Я не выключаю гэтага таксама. Можа быць усё, я не ведаю. У гэтых падзеях, якія адбыліся, трэба шукаць зацікаўлены бок. Бо падзеі, якія адбыліся ў Беларусі, яны вельмі былі патрэбныя Расіі, на мой погляд. Яны ўжо тады планавалі напад на Украіну, 100%, ім патрэбная была пляцоўка, адкуль гэта ўсё зрабіць. Трэба было Лукашэнку як можна ніжэй паставіць на калені, паказаць, што мы твае выратавальнікі.

Зноў жа, я не ведаю, што там у Пуціна ў галаве, я сябе стаўлю на яго месца. «Я хачу развіваць вайну з Украінай, што зрабіць? Беларусь. Ага — а давай я пастаўлю туды аднаго-двух-трох кандыдатаў (невядома ж, хто з кандыдатаў расійскі) — якія там падымуць бучу, я прыйду з шашкай, дапамагу. Скажу: Саня, я дам бабло, будзеш сядзець у крэсле, будзе ўсё нармальна, але пры гэтым рыхтуйся, мы з твайго боку пачнём бамбіць». 

Але хто гэты кандыдат і ці быў ён наогул, зразумела, што я не ведаю. Могуць быць толькі сумневы і здагадкі».

Кабанаў расказвае, што хоць яны з Сяргеем Ціханоўскім былі пастаянна на сувязі, праводзілі сумесныя стрымы, але і сварыліся.

«Былі моманты, калі яго заявы гучалі, на мой погляд, няправільна. Я яму гэта ў твар казаў. Ён мне казаў: гэта мой кантэнт, чаго ты туды лезеш.

У нас не погляды разышліся. У яго было мала ведаў пэўных. Я глядзеў нейкі яго стрым, дзе ён кажа: хлопцы, мяне павінны закрыць на 15 сутак, калі нехта гатовы адседзець за мяне, ідзіце на гэтыя 15 сутак, бо трэба, каб я быў на волі. Напрыклад, такая заява».

Па словах Кабанава, Сяргей Ціханоўскі вырашыў, што ўключыцца ў выбарчую кампанію, за паўгода да яе. «Ён казаў, што пачынае працаваць для таго, каб змяніць уладу». Але, згадвае блогер, Ціханоўскі пасля зразумеў, што яго не зарэгіструюць, таму сам момант кампаніі выкарыстоўваў для размоў з людзьмі.

Глядзець цалкам: 

Клас
35
Панылы сорам
16
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
5
Абуральна
15