Узнагарода, распрацаваная Геральдычнай радай, уяўляе сабой крыж серабрыстага колеру з выявай герба «Пагоня» па цэнтры. Пад «Пагоняй» — выява чэрапа з косткамі, паміж канцамі крыжа па дыяганалі — два мячы серабрыстага колеру.

На адваротным баку «Партызанскага Народнага крыжа» змешчаны надпіс «НІКОЛІ НЯ БЫЦЬ У НЯВОЛІ», пад якім — нумар узнагароды.

Крыж выраблены з латуні з пакрыццём срэбрам 925 пробы і мацуецца да адзення адмысловай шпількай.

«У склад латуні, з якой выраблены крыж, дададзены метал з расійскіх танкаў, разбітых ва Украіне», — сказала прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык. 

Да ўзнагароды прыкладаецца пасведчанне аб узнагароджванні і ўзнагародны ліст.

Клас
55
Панылы сорам
4
Ха-ха
12
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1