Самалёт ДРЛА А-50У, паводле звестак канала, сапраўды ўзляцеў з аэрадрома Мачулішчы яшчэ ў 12:35 па беларускім часе.

Прапагандысцкія рэсурсы паказвалі кадры ўзлёту самалёта, але да гэтага часу не паказалі кадраў яго пасадкі, хоць звычайна ДРЛА знаходзіцца ў паветры ў сярэднім па 2,5-3 гадзіны за адну палётную змену.

Хоць прэс-служба Лукашэнкі пісала, што гэты самалёт нібыта паспяхова сустрэў, правёў і забяспечыў сумесна з групай знішчальнікаў бяспеку яго самалёта пры пасадцы і паказала відэа, якое было знятае са знішчальніка суправаджэння падчас вылету А-50У ўу РФ. Але борт Лукашэнкі прызямліўся ў Мінску ў 18:19, то-бок праз 6 гадзін пасля ўзлёту А-50У, які ў сярэднім лётае да 3-х гадзін.

Таму «Беларускі Гаюн» настойвае, што самалёт ДРЛА паляцеў на 325-ы авіяцыйны рамонтны завод, які знаходзіцца ў Таганрогу, і пакінуў паветраную прастору Беларусі прыблізна праз 40 хвілін пасля ўзлёту. 

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
16
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1