Сілавікі апублікавалі з затрыманым Артурам Ахмадзі відэа, на якім ён кажа, што размясціў у сваім акаўнце ў тыктоку відэа з сімволікай «ПВК Родан», і гэта відэа набрала 100 тысяч праглядаў, а таксама, што «перасылаў паведамленні з телеграм-канала NEXTA». Міліцэйскае відэа таксама з'явілася ў тыктоку затрыманага.

2 сакавіка, паводле звестак МУС, у Мінску праз сустрэчы прыхільнікаў «ПВК Родан» сілавікі затрымалі 80 чалавек. 1 сакавіка ў Брэсце на сустрэчы прыхільнікаў «ПВК Родан» былі затрыманыя 52 чалавекі. 28 лютага падчас аналагічнай сустрэчы ў Гомелі затрымалі 200 чалавек.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?