У гэтыя дні прадаюць упрыгожаныя вербы да Вербніцы, а таксама прадукцыю рамеснікаў і фермераў.
Казюкі ў Вільні будуць доўжыцца да нядзелі. Гэта грандыёзны кірмаш, дзе сталы расцягнуцца ад Ратушы праз Кафедральную плошчу да Лукішак.
Беларускія палаткі будуць стаяць у раёне Лукішскай плошчы.
Казюкі ў Гродне пройдуць у суботу і будуць сумешчаныя з Масленіцай.





