Фота: Telegram / skmoscowgsu

Фота: Telegram / skmoscowgsu

Навуковец быў забіты падчас сваркі з госцем. Той задушыў навукоўца рэменем. Здарэнне адбылося ў кватэры Боцікава.

Падазраванага, 29-гадовага мужчыну, затрымалі, падчас допыту той, як паведамляе СК, прызнаў сваю віну. Паводле звестак СК, раней затрыманы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за цяжкае злачынства.

Як пішуць расійскія СМІ, забойца зарабляе аказаннем сэксуальных паслуг.

Боцікаў працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Навукова-даследчым цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Гамалеі. Менавіта гэтая навуковая ўстанова да жніўня 2020 года распрацавала вакцыну ад каранавіруса «Спутнік V», якая стала адной з асноўных у Расіі. Боцікаў — суаўтар патэнта на вакцыну. Ён быў у ліку тых навукоўцаў, якія атрымалі ад Уладзіміра Пуціна ўзнагароду за стварэнне прэпарату.

Клас
8
Панылы сорам
35
Ха-ха
16
Ого
9
Сумна
8
Абуральна
4