Тым, хто цяпер вучыцца за мяжой, дазволяць скончыць універсітэт, піша БелТА.
«Для тых, хто працягвае вучыцца [за мяжой], гэтыя адтэрміноўкі застануцца», — цытуюць першага намесніка міністра адукацыі Аляксандра Бахановіча.
«У нашых суседзяў, калі іх студэнты едуць вучыцца за мяжу, таксама няма адтэрміновак, — адзначыў Бахановіч. — Мы прыводзім заканадаўства ў адпаведнасць з тым, што ёсць у нашых суседзяў. У нас павінны быць роўныя правы і магчымасці».
Разам з тым у заканадаўстве застанецца норма аб адтэрміноўках для беларускіх абітурыентаў, якіх па замове органа дзяржкіравання або прадпрыемства накіроўваюць на вучобу за мяжу па тых спецыяльнасцях, па якіх у краіне не вядзецца падрыхтоўка, але маецца вострая патрэба ў іх.





