Фота: Rheinmetall

Фота: Rheinmetall

«Завод Rheinmetall можа быць пабудаваны ва Украіне прыблізна за 200 мільёнаў еўра», — заявіў Папергер. 

Паводле яго, завод мог бы вырабляць да 400 асноўных баявых танкаў тыпу «Panther» за год. Перамовы з украінскім урадам ён назваў «шматабяцальнымі». Папергер спадзяваецца на рашэнне «на працягу наступных двух месяцаў».

Panther — гэта канцэпт новага танка, які канцэрн Rheinmetall прадставіў летам 2022 года. Гэта — распрацоўка на аснове Leopard 2, больш зручная для краін, якія ўжо маюць на ўзбраенні «Леапарды». Украіна, як вядома, у наступныя месяцы можа атрымаць першыя такія танкі ад саюзнікаў.

Кіраўнік Rheinmetall перакананы, што завод можна абараніць ад расійскіх паветраных налётаў. «Абарона з дапамогай супрацьпаветранай абароны не будзе складанай», — сказаў ён.

Папергер лічыць, што для перамогі Украіне трэба ад 600 да 800 танкаў. «Нават калі Германія адмовіцца ад усіх 300 танкаў Leopard 2, якія ёсць у Бундэсвера, гэтага ўсё роўна будзе занадта мала», — сказаў ён.

На сённяшні дзень Rheinmetall выпускае каля 250 танкаў. «Мы працуем на поўнай хуткасці. Мы ўжо ўвялі ў эксплуатацыю больш за 40 баявых машын пяхоты Marder, а да канца года іх будзе каля 100. З 50 танкаў Leopard 2A4 гатовыя каля 30. Таксама ёсць каля 100 старых мадэляў Leopard 1, з якіх мы можам аднавіць 88 машын», — сказаў Папергер.

Ён лічыць, што вайна зацягнецца, верагодна, на гады. «Заходнія саюзнікі дасылаюць туды дастаткова зброі, каб Украіна магла абараніць сябе, але сёння ўкраінцы не маюць дастаткова яе, каб поўнасцю адваяваць сваю тэрыторыю», — растлумачыў ён.

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1