Уладзімір Салаўёў
Прапагандыст паведаміў, што ўкраінская артылерыя адкрыла інтэнсіўны агонь па населеным пункце, дзе якраз праходзіла яго сустрэча з расійскімі вайскоўцамі.
«Але нічога, усё абышлося. Думаю, вайсковая контрразведка разбярэцца, адкуль вораг даведаўся аб нашых перамяшчэннях», — сказаў ён.
Уладзімір Салаўёў разам са здымачнай групай паехаў пад Вуглядар, каб падтрымаць вайскоўцаў пасля з'яўлення інфармацыі пра вялізныя страты марпехаў 155-й брыгады і падняць іх баявы дух. Аднак, калі Салаўёў прыехаў на месца размяшчэння марпехаў, па населеным пункце ўдарыла артылерыя УСУ.





