У Курскай вобласці адбылася перастрэлка паміж салдатамі тэрміновай службы, адзін з іх загінуў
Паводле звестак крыніц тэлеграм-канала ASTRA, сёння ноччу ў 37-ай мотастралковай брыгадзе в/ч 69647, якая часова дыслакуецца на тэрыторыі Суджанскага раёна Курскай вобласці, вайсковец тэрміновай службы адкрыў стральбу.
Па папярэдніх звестках, вартавы пачуў чужых у зоне вартавога паста. Ён крыкнуў: «Стой, хто ідзе», аднак адказу не было, і шараговец адкрыў агонь на паражэнне.
У выніку стральбы загінуў 19-гадовы вайсковец тэрміновай службы з Татарстана, яшчэ адзін 22-гадовы салдат тэрміновай службы з Новасібірска трапіў у бальніцу.
Афіцыйна гэтая інфармацыя не каментавалася.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ