Мукавозчык піша, што яго ўразіў наступны тэзіс калегі:

«Аказваецца, беларусы ў масе сваёй не падтрымліваюць жорсткі курс на «ачышчэнне» і «знойдзем кожнага». Ім, кажуць, надакучыла».

Прапагандыст лічыць, што гэтую думку ім унушаюць, спрабуюць так запалохаць.

«Прычым робяць гэта тыя, хто з намі, а не супраць нас. Хто ў нашых шэрагах, па адзін бок. Якія нават лічацца бачнымі фігурамі з кагорты «падтрымалі краіну», — намякае ён на кагосьці з прапагандыстаў.

Мукавозчык наракае, што яго менш радыкальныя калегі «баяцца самавыдуманай большасці». І раіць ім больш дбайна абіраць знаёмых ці адпачыць, калі стаміліся.

«Я вам больш скажу. На маю заўвагу, што не трэба забываць: перамажы неверагодныя тады ці ў будучыні, яны нас, ябацек, вешалі б (будуць вешаць) на ліхтарах, — на гэта я ад калегі-прапагандыста пачуў, маўляў, вой! ну што гэта зноў за клішэ! ну хопіць ужо пра гэта! Харэ! І не ўсе прысутныя былі з ім нязгодныя, не», — піша ў калонцы Мукавозчык.

І заклікае — прапагандыст не павінен быць баязліўцам.

«Баязлівы прапагандыст баіцца толькі касых поглядаў «усіх сваіх знаёмых». Адрасаваных яму за тое, што «дзяржава жасціць». Ну, і страціць добразычлівасць начальства таксама, мабыць, баіцца».

А калі страшна, то выпісвайцеся з гэтых шэрагаў, заканчвае развагі Мукавозчык.

«Ці варта пэцкацца, папулярызуючы гэтую грамадзянку?» Частка прапагандыстаў пайшла вайной на Бондараву

Клас
5
Панылы сорам
27
Ха-ха
44
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
14