Палітзняволеных абвінавачваюць па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «Дапамога дзеянням, учыненым з мэтай захопу ўлады», «Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы» і «Распальванне іншай сацыяльнай варожасці».

Касцюгова — палітолаг, заснавальніца і рэдактарка сайта экспертнай супольнасці «Наша меркаванне», рэдактарка і аўтарка «Беларускага штогодніка», кіраўніца групы экспертаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яна знаходзіцца за кратамі з 30 чэрвеня 2021 года. 

Кузіна — сузаснавальніца школы маладых менеджараў публічнага адміністравання Sympa, экспертка даследчага праекта bipart. Яе затрымалі ў Мінску ўначы з 28 на 29 чэрвеня 2021 года.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
21