Скрыншот відэа з ютуб-канала Нацыянальнага беларускага радыё

Скрыншот відэа з ютуб-канала Нацыянальнага беларускага радыё

«За беларускі кантэнт на гэтым фестывалі ў нас будуць адказваць два праекты. Першы — шоу гурта «Аўра», прысвечанае Году міру і стварэння, — прыводзіць словы дырэктара фестывалю Глеба Лапіцкага БелТА. — У другім аддзяленні нашага XXXII Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў будзе выступаць Ірына Дарафеева. Мне здаецца, вельмі сімвалічна, таму што гэта той чалавек, які ў 1999-м годзе пачаў свой шлях са сцэны Летняга амфітэатра. Будуць і вялікія гала-канцэрты: «Шансон-ТБ», «Залаты хіт», цырымоніі адкрыцця і закрыцця».

Асноўным праектам «дзён Саюзнай дзяржавы» стане галоўнае шоу на сцэне Летняга амфітэатра ў пятніцу, 14 ліпеня. Яго прысвецяць 85-годдзю народнага артыста Савецкага Саюза Ігара Лучанка. Музычнае суправаджэнне забяспечыць Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр імя М. Я. Фінберга.

Ужо вядома пра некалькі сольных шоу на сцэне канцэртнай залы — Уладзіміра Праснякова, Дзмітрыя Малікава, Стаса П'ехі.

Што тычыцца open air-пляцоўкі побач з канцэртнай залай «Віцебск», тут ужо вядомыя два праекты: сольнік Сяргея Лазарава і «Рок-панарама».

Клас
1
Панылы сорам
16
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
14