Кватэру Сяргея Ціханоўскага на праспекце Незалежнасці 137/2 у Мінску праз аўкцыён выставілі на продаж за даўгі. Там зарэгістраваныя жыхары, у тым ліку непаўналетнія дзеці.
Пачатковая цана лота была 214860 рублёў. Гэта ніжэй за рынкавую.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў, якія жадаюць прыняць удзел у таргах, праходзіла да 3 сакавіка. У канцы лютага супрацоўнік прадпрыемства «Белюрзабеспячэнне» паведамляў, што некалькі чалавек кватэрай цікавіліся, але афіцыйных заявак на ўдзел у таргах на той момант не паступала.
Даведацца колькасць удзельнікаў нельга было да пачатку аўкцыёну, ён павінен быў праходзіць сёння, 6 сакавіка. Раніцай стала вядома, што таргі не адбыліся — праз адсутнасць удзельнікаў. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на старонцы з аб'явай аб продажы.