Фота: сацсеткi

Фота: сацсеткi

Як стала вядома «Радыё Свабода», 2 сакавіка суд ухваліў рашэнне аб вызваленьні Максіма Зязюльчыка ад адбыцця пакарання «ў сувязі з ухваленнем рашэння аб перадачы асобы для абмену як вайсковапалоннага».

Апошні абмен палоннымі Расія і Украіна правялі 16 лютага. Тады ва Украіну вярнуліся 100 вайскоўцаў і адзін цывільны грамадзянін. Пакуль невядома, трапіў Максім Зязюльчык у той абмен, ці цяпер рыхтуецца новы.

21 лютага ў Службе бяспекі Украіны заявілі, што асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык, якога летась у верасні ўзялі ў палон украінскія вайскоўцы пры вызваленні ад расійскіх акупантаў Ліманскага раёна Данецкай вобласці, быў супрацоўнікам Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі.

Як паведамляла СБУ, сярод яго асноўных задач быў збор разведданых аб узорах замежнага ўзбраення, якія паступаюць падраздзяленням УСУ ад заходніх партнёраў.

Акрамя таго, ён спрабаваў выведаць планы магчымага ўдзелу расійскіх ПВК у спробах адхілення ад улады Лукашэнкі.

Максіму Зязюльчыку 22 гады. Хлопец паспеў адвучыцца ў агратэхнічным каледжы ў Мар'інай Горцы, а пасля адслужыць у войску. Служыў ён у адной з часцей сілаў спецыяльных аперацый (магчыма, нават у самой Мар'інай Горцы).

Хлопец паспеў паваяваць няшмат — з 21 ліпеня, калі ён прыбыў у Ізюм Харкаўскай вобласці і атрымаў зброю на пасадзе кулямётчыка, да 19 верасня, калі яго ўзялі ў палон недалёка ад Сватава Луганскай вобласці. 

Ён служыў у падраздзяленні «Ветэраны» кулямётчыкам-рэтранслятарам у ПВК «Рэдут».

СБУ: Узяты ў палон беларус насамрэч працаваў на беларускі КДБ і збіраў інфармацыю як пра Украіну, так і пра расійскія ПВК

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
9
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
4