«Я не думаю пра тое, што яны хацелі сказаць мне сваім «прысудам». З ім ці без яго — я і дэмакратычныя сілы рабілі і працягнем рабіць усё магчымае, каб вызваліць нашых палітычных зняволеных і прывесці нашу краіну да дэмакратычных перамен», — заявіла Ціханоўская.

У той жа час яна кажа: «Сёння я думаю пра тых, каму рэжым даў рэальныя, а не завочныя тэрміны. 5, 16, ці 22 гады…»

Урэшце, Ціханоўская папярэдзіла выканаўцаў злачынных загадаў, сярод якіх суддзі і пракуроры:

«Няхай яны лепш падумаюць пра сябе самі: бо Лукашэнка не стане абараняць іх у сапраўдным, незалежным судзе, для якога беларускія юрысты ўжо сабралі дастатковую колькасць сведчанняў. Ён будзе ратаваць толькі сябе і сваё блізкае кола. Дык ці варта падстаўляць саміх сябе дзеля абароны таго, хто і так асуджаны на правал?»

Чытайце таксама:

Святлане Ціханоўскай прысудзілі 15 гадоў, Латушку — 18

Клас
31
Панылы сорам
5
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3