Дагэтуль цэны на паліва былі стабільныя больш за паўгода, апошні раз яны карэктаваліся ў чэрвені 2022-га. На той момант гэта было ажно 18-е падаражанне з пачатку года, цана тады кожны тыдзень падымалася на 2 капейкі.

З аўторка цэны за літр аўтамабільнага паліва будуць такімі:

  • АІ-92 — 2,35 рубля;
  • АІ-95 — 2,45 рубля;
  • АІ-98 — 2,67 рубля;
  • дызельнае паліва — 2,45 рубля.

Чаму цэны на паліва памяняліся, прытым у бок змяншэння, пакуль не тлумачылася.

Клас
3
Панылы сорам
1
Ха-ха
14
Ого
6
Сумна
0
Абуральна
0