Рыбы-кібаргі вырошчваюць электроды ў сваіх мазгах і плаўніках
Шведскія даследчыкі распрацавалі гель, які ператвараецца ў мяккі электрод. Гель узаемадзейнічае з цукрамі ў арганізме. Адбываецца ланцуговая рэакцыя, якая ператварае гель у электраправодны матэрыял.
Каб прадэманстраваць, як гель можа быць выкарыстаны ў людзей, даследчыкі ўвялі субстанцыю ў мозг, сэрца і хваставыя плаўнікі рыб. На анімацыі бачна, што плаўнік змяняе колер. Там, дзе ён становіцца сінім — утвараецца электрод.
Гэта даследаванне ў будучыні можа дапамагчы ў лячэнні паралічу і хваробы Паркінсана.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ