Фота: zakarpatpost.net

Фота: zakarpatpost.net

У Міністэрстве абароны пацвердзілі асобу расстралянага байца. Гэта Цімафей Мікалаевіч Шадура, вайсковец 30-й асобнай механізаванай брыгады, 1982 года нараджэння. Ён прапаў без вестак 3 лютага 2023 года пасля баявых дзеянняў у раёне горада Бахмут.

Цяпер цела вайскоўца знаходзіцца на часова акупаванай тэрыторыі.

Раней журналістка «Суспільне» і BBC News Сафія Качмар-Цімашэнка напісала ў фэйсбуку, што сястра аднаго з абаронцаў Украіны апазнала на відэа свайго брата.

«Сястра кажа: «100 адсоткаў — гэта мой брат. Гэта яго вочы, голас і тое, як ён курыў цыгарэту». Але просіць маўчання да раніцы, пакуль выйдуць на сувязь пабрацімы з нуля і хоча быць у яго маці з самай раніцы», — дадала Качмар-Цімашэнка.

Чытайце таксама:

З'явілася відэа з расстрэлам вайскоўца, які кажа «Слава Украіне». Што пра гэта вядома?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
138
Абуральна
9