Ілюстрацыйны здымак. Фота: МУС
Днямі «Наша Ніва» паведамляла пра нездаровы інтарэс органаў дзяржбяспекі да прадстаўнікоў стралковых клубаў, страйкбалістаў і рэканструктараў.
Як нам вядома, спарадычна затрыманымі аказаліся дзясяткі людзей.
У нечым гэта нагадвае справу «Белага Легіёна» ў 2017-м, адзінае, што сёлета ўсё разгортваецца не вакол падкінутых аўтаматаў, а вакол сапраўднай дыверсіі ў Мачулішчах.
Дэталяў масавых аблаваў мы не ведаем. Сігналы прыходзяць супярэчлівыя і без асаблівых дэталяў.
Вядома, што частку людзей з КДБ выпускаюць пасля некалькіх дзён у засценках. Некаторыя яшчэ там. Усе, хто выходзіць — пад падпіскамі аб неразгалошванні.
З таго, што нам удалося сабраць, вядома, што,
затрыманых стралкоў «бралі» у надзеі выйсці на загадкавага чалавека, якога называюць «Якуцікам».
У КДБ затрыманых актыўна дапытваюць на прадмет знаёмства з гэтым чалавекам, паказваюць яго фота, высвятляюць абставіны знаёмства, калі яны ёсць, а таксама характар адносін.
Затрыманыя абавязкова праходзяць паліграф.
Хто гэты «Якуцік», мы не ведаем. Прозвішча гэта ці мянушка, таксама невядома.
Сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пасля дыверсіі ў Мачулішчах нібыта затрымалі «ўкраінскага тэрарыста» ў друкарні пад Бараўлянамі, а таксама 20 яго памагатых. У той жа час ён казаў, што пошукі датычных яшчэ вядуцца і паабяцаў зачыстку.
Калі вам нешта вядома, паведамляйце @nn_editor, на [email protected] ці [email protected]. Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).
«Наша Нiва» — крыніца якаснай інфармацыі і бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ «НН»Чытайце таксама:
Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся «правесці па ўсёй краіне жорсткую зачыстку»
Сястра «дыверсанта» з міліцэйскай арыенціроўкі: Ён быў дома ў гэтыя дні
Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах





